Выстаўка-продаж “У свеце самацветаў”

З 16 чэрвеня па 1 верасня 2024 г. у Авальнай зале Новага замка праходзіць выстаўка-продаж “У свеце самацветаў”. У рамках сумеснага мерапрыемства з выстаўкай-продажам  экспануецца выстаўка “Мінулых дзён жывіца” з фондаў музея.

На дадзенай выстаўцы прадстаўлены калекцыйныя ўзоры мінералаў, акамянеласцяў, каралаў, ювелірныя ўпрыгожванні з натуральных камянёў, сувеніры з оніксу, малахіту і іншых камянёў, марскія і акіянічныя ракавіны, біжутэрыя.

На выстаўцы “Мінулых дзён жывіца” прадстаўлены ўзоры апрацаванага і неапрацаванага бурштыну з фондаў музея, набытыя ў апошнія гады.

Кошт білетаў – 2 рублі.

Час працы: штодзённа з 10.00 да 19.00.

Подробнее Предварительная запись