З 10 красавіка ў Авальнай зале Новага замка будзе працаваць выстаўка “100 гадоў гродзенскаму ровару. Рэтравеласіпеды з калекцыі Андрэя Камоскі”. На выстаўцы вы ўбачыце большую частку мадэльнай лінейкі ровараў легендарнага прадпрыемства – Гродзенскага велазавода “Нёман”, які ў даваенныя гады належаў сям’і прадпрымальнікаў Старавольскіх. Таксама будуць і дзіцячыя ровары пасляваеннага выпуска. Апрача веласіпедаў вы ўбачыце шматлікія фотаздымкі і веласіпедныя аксесуары. Выстаўка будзе працаваць да 25 мая.
Кошт уваходных білетаў:
для школьнікаў – 1 рубе.ль 00 капеек;
для студэнтаў і пенсіянераў – 2 рубля 00 капеек;
для астатніх наведвальнікаў – 3 рубля 00 капеек.