18 мая – Ноч у музеі 2024!

Раз на год адбываецца дзіўная ноч, калі музеі ўсяго свету адчыняюць свае дзверы для наведвальнікаў. Сённяшняя ноч у музеі абяцае быць незабыўнай і па-сапраўднаму чароўнай. Мы падрыхтавалі праграму, якая перанясе вас у свет магіі і цудаў!

18 мая запрашаем вас на “Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі”!
Пачатак у 18.30 у Новым замку (размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы)

Падрабязнасці чытайце ў праграме.

Колькасць білетаў на эксклюзіўную праграму амбежавана.

Чакаем сустрэчы з вамі!

Кошты квіткоў:

Эксклюзіўная праграма (Новы замак)

Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 20 руб.

Школьнікі – 10 руб.

Агульная праграма (Новы замак)

Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 12 руб.

Школьнікі – 6 руб.

Агульная праграма (Стары замак)

Дарослыя, пенсіянеры, студэнты – 10 руб.

Школьнікі – 6 руб.

 

*Квіткі можна набыть у касах Новага і Старога замкаў з 17 мая.

Тэлефоны для даведак: 71-86-88, 55-06-08, +375 (29) 77-66-588

Подробнее Предварительная запись