Выстаўка “Птушкі над Нёманам”

З 21 жніўня 2025 г. у Сенатарскай зале Новага замка пачала работу выстаўка “Птушкі над Нёманам”. На выстаўцы экспануецца каля 70 відаў птушак, якія сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і на Гродзеншчыне. Сярод іх прадстаўлены не толькі агульнавядомыя нам шпакі, сініцы, гракі, якіх мы сустракаем амаль кожны дзень, але і рэдкія птушкі, напрыклад, кучаравы пелікан і коўпіца. Да нядаўняга часу гэтыя птушкі нават лічыліся экзатычнымі для тэрыторыі Беларусі.

Наведвальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з колеравай афарбоўкай апярэння птушак, іх здольнасцямі да палётаў, а таксама пачуць (у запісе!) голас лепшага “спевака”.

Шчыра запрашаем!

Кошты ўваходных білетаў:

для школьнікаў – 1 руб.

для студэнтаў і пенсіянераў – 2 руб.

для астатніх наведвальнікаў – 3 руб.

Запіс на тэматычныя экскурсіі па выстаўцы па тэлефоне: 8 (0152) 71-21-41 (кошт экскурсіі на групу да 25 чалавек – 25 рублёў).

Подробнее Предварительная запись