Выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчына Гродзеншчыны”

З 20 красавіка 2024 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы дзейнічае выстаўка “Нематэрыяльная культурная спадчына Гродзеншчыны”, якая знаёміць з элементамі, унесенымі ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Нематэрыяльная культурная спадчына абазначае “практыкі, формы падачы і выразы, веды і навыкі, а таксама звязаныя з імі інструменты, аб’екты, артэфакты і культурныя прасторы, прызнаныя супольнасцямі, групамі і ў некаторых выпадках асобнымі людзьмі ў якасці часткі іх культурнай спадчыны”. Нематэрыяльная спадчына перадаецца з пакалення ў пакаленне і фарміруе ў грамадства пачуццё самабытнасці і пераемнасці.

У Дзяржаўны спіс аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей уключаны 23 элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны, 15 з якіх прадстаўлены на выстаўцы. Сярод іх: тканыя белаўзорыстыя ручнікі і абрусы (Лідскі раён), велікодныя пісанкі майстра Г.Зайко (г.п.Сапоцкін Гродзенскага раёна), велікодныя пальмы сясцёр Сарасек (Гродна), музычныя інструменты народнага майстра М.Скрамблевіча (аг.Адэльск Гродзенскага раёна), выцінанкі-выбіванкі майстра Н.Клімко (Навагрудак), выцінанкі С.Муліцы (Гродна), мастацкія практыкі саломапляцення майстроў Н.Емяльянчык, Л.Блохавай, Н.Таранкі, А.Мінінай, В.Мароз, А.Нікіціна (Гродзенская вобласць), падвойныя дываны  ткачыхі В.Белакоз (аг.Гудзевічы Мастоўскага раёна) і інш.

 

Подробнее Предварительная запись