Выстаўка “Дні ідуць, праходзяць годы…” да Дня нараджэння Максіма Багдановіча

У Музеі Максіма Багдановіча з 2 лістапада працуе выстаўка “Дні ідуць, праходзяць годы…”, прымеркаваная да Дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Час няўмольны, але талент і спадчына сапраўднага мастака застаюцца непадуладнымі яму, жывуць у вечнасці. Пра неўміручасць творчасці і памяць, якую нясуць праз дзесяцігоддзі, нагадвае нам знакавая дата ў календары беларускай культуры – 9 снежня. Менавіта ў гэты дзень у 1891 годзе нарадзіўся Максім Багдановіч – паэт-наватар, чый талент узняў беларускае прыгожае пісьменства на класічныя вышыні, напоўніў яго неўміручай глыбінёй і непаўторным хараством. Нягледзячы на кароткае зямное жыццё (09.12.1891–25.05.1917) ён пакінуў неацэнную творчую спадчыну і стаў класікам беларускай літаратуры. Выстаўка, прымеркаваная да Дня нараджэння песняра, запрашае ўспомніць і пераасэнсаваць яго ўнёсак у нацыянальную культуру.

Да ўвагі наведвальнікаў на выстаўцы прадстаўлены:

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны.

Подробнее Предварительная запись