Часовая экспазіцыя “Тоеснасць” у Магілёве

30 верасня ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь “Музей В.К. Бялыніцкага-Бірулі” у Магілёве адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі “Тоеснасць”. У экспазіцыі прадстаўлены творы з фондаў нашага музея: мастацкае шкло, жывапіс, графіка, кераміка. Галоўнай задачай стваральнікаў часовай экспазіцыі было раскрыць паняцце “тоеснасці” у мастацтве, калі адна пластычная форма гарманічна пераходзіць у другую, колеры робяць адзін аднаго больш заўважнымі і выразнымі, спляценні фактур ствараюць арганічныя ўзоры. Экспазіцыя прапануе наведвальнікам успрыняць творы як агульнай кампазіцыяй, так і асобнымі ўзаемазвязанымі групамі, адчуць іх тоесную сувязь.

Часовая экспазіцыя працягнецца да 1 лістапада.

Подробнее Предварительная запись