18 верасня ў Музеі гісторыі Рокішкіскага краю (г. Рокішкі, Літоўская Рэспубліка) адбылася канферэнцыя, прысвечаная захаванню і аднаўленню сядзіб і палаца-паркавых ансабляў, а таксама гісторыі і спадчыне славутага роду Тызенгаўзаў.
Супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея, Яўген Махнач, прыняў удзел у канферэнцыі з дакладам “Жалудок – беларускія Рокішкі”. Лёс гэтага беларускага мястэчка вельмі падобны на лёс Рокішкаў.
Гэта не першы ўзаемны візіт паміж нашымі музеямі, і мы спадзяемся, што плённае супрацоўніцтва будзе працягвацца.