Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстава “Art-Панарама-2022. Маладыя мастакі Беларусі”

Место: Новый замок
с 9 апреля

Выстава “Art-Панарама-2022. Маладыя мастакі Беларусі” восьмы год прадстаўляе маладзёжнае мастацтва нашай краіны ў Сенатарскай зале.
У выставе прымаюць удзел маладыя мастакі ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць мастацкую адукацыю, альбо якія з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых мастацкіх навучальных устаноў. Сёлета – гэта 45 удзельнікаў выставы з розных гарадоў Беларусі. Штогод “Арт-Панарама” знаёміць з новымі імёнамі, але ёсць мастакі, удзел у выставе якіх становіцца традыцыяй.
Канцэпцыяй выставачнага праекта з’яўляецца наяўнасць каля кожнага твора анатацыі мастака наконт сваёй працы або накіравання, у якім ён працуе. Гэта дае магчымасць гледачу не толькі асэнсаваць працу, абапіраючыся на асабістыя ўражанні, але і даведацца аб думках аўтара. Побач з канцэпцыяй знаходзіцца Qr-код са спасылкай на Instagram акаўнт мастака, што дазваляе пазнаёміцца з іншымі працамі аўтара.

Ежедневно (кроме пн) с 10:00 до 18:00. Телефон для справок: 71-86-88, +375297766588 Стоимость билета: 1 руб 00 коп. - школьники, 1, 5 рубля пенсионеры и студенты, 2 руб - взрослые