Выстаўка “Узы меж нами”

2 сакавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка адкрыецца выстава сямейнай пары, мастакоў з Мінска, Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай “Узы меж нами”. Аўтары прапануюць увазе гледачоў свае графічныя і жывапісныя творы.

Перапляценне і творчае ўзаемадзеянне ў мастацкай сям’і нарадзіла шмат вобразаў, метафар, задум, якія могуць быць прачытаны гледачом на гэтай выставе. Два абсалютна розных па накірунку, па характары мастака, абменьваючыся думкамі ў сваіх мастацкіх пошуках, ведучы дыялог праз свае творы, валодаюць нябачнай сувяззю адзін з адным. Такое яднанне і ёсць «ВУЗЫ ТВОРЧАСЦІ».

Выстава будзе працаваць з 3 сакавіка па 2 красавіка.

Подробнее Предварительная запись