У Музеі Максіма Багдановіча з 15 верасня працуе часовая экспазіцыя “Бо ў сэрцах гарыць яе след…”, прымеркаваная да Дня маці і Дня памяці Марыі Апанасаўны Багдановіч (22.02(?).1869–04.10.1896).
Экспазіцыя раскрывае вобраз маці як адзін з найбольш глыбокіх і шматгранных у літаратуры – ад увасаблення ідэалу і трагізму да камічных фарбаў. Праз светлы вобраз Марыі Апанасаўны Багдановіч і творчасць майстроў слова: Я. Купалы, Я. Коласа, Р. Барадуліна, П. Броўкі, Л. Ялоўчык і іншых пісьменнікаў, паказваецца ўся глыбіня тэмы мацярынства і тое, як вобраз маці яднае розныя эпохі, лёсы і творчыя шляхі.
Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены:
Запрашаем на выстаўку!
Музей працуе з 10.00 да 19.00, каса да 18.00, панядзелак – выхадны.