Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстаўка “Пісаць для вечнасці”

Место: Музей Максима Богдановича

У Музеі Максіма Багдановіча з 16 чэрвеня працуе часовая экспазіцыя “Пісаць для вечнасці”, прымеркаваная да дня памяці Янкі Брыля.

Янка Брыль (04.08.1917–25.07.2006) – народны пісьменнік Беларусі, класік беларускай літаратуры, перакладчык і публіцыст. Яго творчасць – гэта глыбокае і пранікнёнае слова, напоўненае любоўю да роднай зямлі і чалавека, якое па праве засталося ў вечнасці. Экспазіцыя аб’ядноўвае кніжныя выданні розных гадоў з дароўнымі надпісамі аўтара і архіўныя фатаграфіі, што паказваюць важнейшыя старонкі яго біяграфіі, раскрываючы асобу Янкі Брыля як творцу і чалавека свайго часу.

Да ўвагі наведвальнікаў прадстаўлены:

  • кнігі пісьменніка: “Мой родны кут” (1959 г.), “Акраец хлеба” (1977 г.), “Трохі пра вечнае” (1978 г.), “Золак, убачаны здалёк” (1979 г.), “Сёння і памяць” (1985 г.) і інш.,
  • унікальныя фотаздымкі (1976 г.): выступу Янкі Брыля перад аўдыторыяй у вёсцы Стары Двор Шчучынскага раёна, а таксама сумесны здымак Янкі Брыля, паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай і пісьменніка Янкі Скрыгана падчас падпісання кніг для чытачоў,
  • паштоўка Янкі Брыля, адрасаваная Дануце Бічэль-Загнетавай (1987 г.).

Запрашаем на выстаўку!

Кошт – 20 капеек!

Музей працуе з 10.00 да 19.00, панядзелак – выхадны.