Кошты

Паважаныя наведвальнікі!

 

У сувязі з вялікай колькасцю жадаючых наведаць Стары замак у выходныя дні і абмежаванай прапускной магчымасцю экспазіцыйных залаў каса можа часова прыпыняць продаж білетаў дзеля рэгулявання патоку наведвальнікаў. Абслугоўванне замоўленых арганізаваных груп будзе здзяйсняцца згодна запісу.

Просім аднесціся з паразуменнем. Запрашаем, па магчымасці, абраць для наведвання Старога замка працоўныя дні.


 

Уваходны білет у Стары замак (пастаянная экспазіцыя):

  • для школьнікаў (з 7 гадоў) – 6 руб.
  • для навучэнцаў ССНУ, студэнтаў ВНУ, пенсіянераў – 8 руб.
  • Для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, дзяцей да сямі гадоў, дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія атрымліваюць дашкольную, агульную сярэднюю, спецыяльную, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю, музейных работнікаў, для студэнтаў спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”  бясплатна.
  • для астатніх наведвальнікаў – 10 руб.

Экскурсія агульнага агляду па пастаяннай экспазіцыі Старога замка (група да 10 чалавек):

  • для дзяцей да 7 гадоў, школьнікаў (з 7 гадоў), навучэнцаў ССНУ – 25 руб.
  • для групы студэнтаў ВНУ, дарослых – 30 руб.

Сямейнае наведванне пастаяннай экспазіцыі Старога замка, уваходныя білеты:

  • для дзяцей да 7 гадоў – бясплатна
  • для школьнікаў (з 7 гадоў) – 5 руб.
  • для дарослых – 9 руб.

Сямейнае наведванне пастаяннай экспазіцыі Старога замка, экскурсійнае абслугоўванне:

  • экскурсія агульнага агляда па ўсёй экспазіцыі Старога замка – 25 руб.

Увага! Экскурсіі ў музеі праводзяць толькі штатныя навуковыя супрацоўнікі!


Дзень бясплатнага наведвання экспазіцый і выстаў з фондаў музея – апошні аўторак месяца.

З 1 студзеня 2025 года дзень бясплатнага наведвання пераносіцца на апошнюю сераду месяца.


Даведкі па тэл. 71-86-88, +375-29-7766588 (МТС), +375-29-6148235 (А1).