Каралеўскі палац XVIІІ ст. – незвычайнае месца для заключэння шлюбу. Колькі стагоддзяў таму сцены палаца былі сведкамі значных гістарычных падзей. А ў сучасныя дні дзверы каралеўскай рэзыдэнцыі гасцінна адчынены для ўсіх закаханых, якія жадаюць з’яднаць свае лёсы ў апартаментах яго вялікасці Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Гасцей сустракаюць яснавяльможныя гаспадары каралеўскай рэзідэнцыі. А інтэр’еры палаца зробяць цырымонію рэгістрацыі шлюбу яшчэ больш узнёслай, урачыстай і незабыўнай. Запрашаем маладыя пары падцвердзіць свае шчырыя пачуцці і замацаваць свае адносіны ў Каралеўскім палацы!
Кошт паслугі – 80 руб. (у кошт паслугі ўваходзіць браніраванне залы, ўрачыстая сустрэча маладых і гасцей, музычнае суправаджэнне мерапрыемства, фотаздымка (7-10 чалавек) у залах музея пасля рэгістрацыі. Жывая музыка і афармленне залы ў кошт паслугі не ўваходзяць)
Кошт паслугі з уласным прывазным дэкорам – 120 руб.
Працягласць мерапрыемства – 30 хвілін.
Таксама прапануем Вам урачыстую рэгістрацыю на тэрыторыі Новага замка (Яблыневы сад) (у кошт паслугі ўваходзіць толькі браніраванне тэрыторыі, кошт паслугі залежыць ад часу, неабходнага на ўсё мерапрыемства цалкам):
- 2 гадзіны – 80 руб.
- 2 гадзіны (з фатасесіяй у Новым замку, 7-10 чалавек) – 100 руб.
- 4 гадзіны – 120 руб.
- 4 гадзіны – (з фатасесіяй у Новым замку, 7-10 чалавек) – 150 руб.
- 6 гадзін – 200 руб.
Даведкі па тэлефоне (80152) 71-86-88, +37529 77-66-588 (МТС), +37529 61-48-235 (А1) ці па адрасе: вул. Замкавая, 20, каб. 28. (1 паверх)