
Выдача пісьмовых паведамленняў у адносінах да культурных каштоўнасцей
Музеем ажыццяўляецца выдача пісьмовага паведамлення аб тым, што заключэнне (дазвольны дакумент) на вываз культурных каштоўнасцей не патрабуецца (адносна культурных каштоўнасцей, не ўключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, прадугледжаны Пратаколам аб мерах нетарыфнага рэгулявання ў адносінах да трэціх краін да Дагавору аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года (дадатак № 7) (падпункт 25.11.2 Пераліку).

Майстар-клас па друкаванні гравюр
Праводзіцца для групы ад 8 да 10 чалавек па папярэдняй дамоўленасці.
Тэлефон для запісу: 71-86-95 (Вашкевіч Андрэй Фрыдрыхавіч)
Кошты: для школьнікаў, навучэнцаў ССНУ – 10 руб.; для студэнтаў ВНУ, дарослых – 15 руб. (больш…)

Урачыстая рэгістрацыя шлюбу ў Новым замку
Каралеўскі палац XVIІІ ст. – незвычайнае месца для заключэння шлюбу. Колькі стагоддзяў таму сцены палаца былі сведкамі значных гістарычных падзей. А ў сучасныя дні дзверы каралеўскай рэзыдэнцыі гасцінна адчынены для ўсіх закаханых, якія жадаюць з’яднаць свае лёсы ў апартаментах яго вялікасці Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Фота-відэа здымка
Фота-відэаздымка ў інтэр’ерах Новага замка – 30 руб.
Фота-відэаздымка ў інтэр’ерах Старога замка – 40 руб.
Фота-відэаздымка на тэрыторыі Новага замка – 20 руб.
Даведкі па тэл.:
Новы замак: (80152) 71-86-88, +37529 77-66-588 (МТС) ,+37529 61-48-235 (А1)
Стары замак: (80152) 55-06-08, +37529 543-24-41 (МТС)
Дата: 7.7.2025
Дата: 17.6.2025