Ліст з фронту Хахуды Аляксея Іванавіча
Ліст з фронту Хахуды Аляксея Іванавіча да Варэнкавай Ніны Антонаўны. Адрасаваны ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. Верагодна, у гэтым горадзе ў эвакуацыі знаходзілася маці Аляксея Іванавіча Аніса Карпаўна. Аўтар ліста звяртаецца да сваёй маці і цёткі Вольгі, просіць прабачэння ў родных за тое, што доўга не дасылаў ім паведамленні. У самім лісце Аляксей Іванавіч віншуе родных з 26-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.