Фотаздымак гвардыі старшага сяржанта Сушчэўскага Пятра Іосіфавіча з дарункавым подпісам

Сушчэўскі Пётр Іосіфавіч адаслаў фотаздымак сваёй сваячцы Марусі. На адваротным баку дароўны надпіс: “На добрую и долгую памят / сестре Марусе / от брата Петра И. / в День Победы над фашистской Германией / 9 мая / 1945”.

Ліст з фронту Вярсоцкага Аляксандра Аляксандравіча

Ліст датаваны 19 ліпеня 1944 года. Тэкст ліста на адну старонку. А.А. Вярсоцкі піша, што знаходзіўся ў вайсковай часцы, якая некалькі дзён таму дыслакавалася ў Тбілісі, дзе сустрэў знаёмых Траццяковых, якія здаровыя, жывуць там і працуюць. Паведамляе, што на гэты момант знаходзіцца недалёка ад дому. Просіць напісаць, як яны жывуць, як іх здароўе, ці ацалеў горад (магчыма мае на ўвазе горад Ашмяны). Калі наладзіць сувязь з бацькамі, то апіша падзеі больш падрабязна.