Ліст-трохкутнік Янісона Генадзя Андрэевіча
Ліст з фронту Янісона Генадзя Андрэевіча да сваёй маці Янісон Ефрасінні Рыгораўны. Адрасаваны ў г. Златавуст Чалябінскай вобласці.
Аўтар ліста звяртаецца да маці, якой шле сардэчнае прывітанне з фронту і жадае ўсяго найлепшага. Піша, што жывы і здаровы, жыве добра, кормяць выдатна, даюць па сто грам да абеду. Паведамляе, што ўчора (заўвага рэд. 1943/07/25) паслаў ёй пераводам 100 рублёў, ад брата Жорыка атрымаў ліст, на які ўжо адказаў.