Ліст з фронту Хахуды Аляксея Іванавіча

Аўтар: Хахуда Аляксей Іванавіч

Месца і дата стварэння: палявая пошта 22086, 07.11.1943

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 4202/4

Назва музея: Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Ліст з фронту Хахуды Аляксея Іванавіча да Варэнкавай Ніны Антонаўны. Адрасаваны ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. Верагодна, у гэтым горадзе ў эвакуацыі знаходзілася маці Аляксея Іванавіча Аніса Карпаўна. Аўтар ліста звяртаецца да сваёй маці і цёткі Вольгі, просіць прабачэння ў родных за тое, што доўга не дасылаў ім паведамленні. У самім лісце Аляксей Іванавіч віншуе родных з 26-й гадавінай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Хахуда Аляксей Іванавіч нарадзіўся ў 1923 г. у сяле Сцяпныя Хутары (Насоўскі раён Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР). У жніўня 1941 г. Насоўскім РВК прызваны ў Чырвоную армію. Са студзеня 1942 г. у дзеючай арміі ў складзе Паўднёва-Заходняга, Сталінградскага, III Украінскага франтоў. Зараджаючы, з лютага 1945 – наводчык гарматы супрацьтанкавага дывізіёна «Мсціўца» 4 гвардзейскай зенітнай артылерыйскай дывізіі. Яфрэйтар.

Узнагароды:

▪️ Медаль “За абарону Сталінграда”

▪️ Медаль “За адвагу”

▪️ Ордэн Славы III ступені

▪️ Медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”

Подзвіг:

Падчас баявых дзеянняў у Венгрыі ў студзені 1945 г. гармата, якую зараджаў яфрэйтар Хахуда, вяла бесперапынны агонь па жывой сіле і тэхніцы ворага. Нягледзячы на апёк парахавымі газамі пры разрыве гільзы, адмовіўся ісці ў санітарную частку і працягнуў выконваць свае абавязкі. У выніку гэтага было знішчана звыш узвода пяхоты і тры аўтамашыны праціўніка. Быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.

У абарончых баях каля населенага пункта Цэцэ (Венгрыя) Аляксей Іванавіч праявіў мужнасць і знаходлівасць. Калі варожы снарад праціўніка патрапіў у ровік для снарадаў, яфрэйтар Хахуда, рызыкуючы жыццём, кінуўся да запаленых снарадаў, раскідаў іх і патушыў агонь. Атрымаўшы раненне, не пакінуў гармату і працягваў весці агонь, пакуль не страціў прытомнасць. У выніку быў падбіты адзін танк і два бронетранспарцёры праціўніка. Узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені.