Ліст-трохкутнік Друцька Астапу Іванавічу

Ліст з фронту чырвонаармейца Друцька Івана Астапавіча да сваіх родных: бацькі, маці, сясцёр – Каці, Валі і Тонькі. Датаваны 3 верасня 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “Барановичская обл. / Кореличский район / с/с Кореличи / д. Загоро / Друтько Астап Иванович”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной цензурой 15363”, побач стаіць штамп “БЕСПЛАТНО / Красноармейское / письмо”.