Ліст-трохкутнік Друцька Астапу Іванавічу

Аўтар: Друцька Іван Астапавіч

Месца і дата стварэння: 1944/09/03

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 008917

Назва музея: Установа культуры “Карэліцкі раённы краязнаўчы музей”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Ліст з фронту чырвонаармейца Друцька Івана Астапавіча да сваіх родных: бацькі, маці, сясцёр – Каці, Валі і Тонькі. Датаваны 3 верасня 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “Барановичская обл. / Кореличский район / с/с Кореличи / д. Загоро / Друтько Астап Иванович”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной цензурой 15363”, побач стаіць штамп “БЕСПЛАТНО / Красноармейское / письмо”.

У лісце Іван Астапавіч выказвае падзяку за ліст, які атрымаў ад родных. Піша, што знаходзіцца разам з аднавяскоўцамі, але яму цяжка ўспамінаць тыя дні, калі былі разам ўсёй сям’ёй, што ў гэтай разлуцы вінаваты “праклятый Нямчура каторого будем бить у яго собственной берлоге”. Чырвонаармеец апісвае свае вайсковыя будні і расказвае пра сваіх землякоў, з якімі ён разам служыць. У канцы ліста перадае прывітанне ўсім знаёмым і родным.

Друцька Іван Астапавіч нарадзіўся ў 1922 г. і жыў у вёсцы Загор’е Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці. На службу быў прызваны Карэліцкім РВК 23.07.1944. Апошняе месца службы 612 стралковы полк 144 стралковай дывізіі.