Ліст з фронту яфрэйтара Барташэвіча Уладзіміра Міхайлавіча

Аўтар: Барташэвіч Уладзімір Міхайлавіч

Месца і дата стварэння: 1945/04/04

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 016222

Назва музея: Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Ліст Барташэвіча Уладзіміра адрасаваны бацьку, братам і сёстрам; напісаны чырвоным і фіялетавым чарнілам на пажаўцелым аркушы паперы ў клетачку.
Ліст датаваны 4 красавіка 1945 г. Тэкст напісаны на дзвюх старонках. Аўтар пісьма шле прывітанне сваім родным з-пад Балтыйскага мора з горада Гдыні. У першых радках свайго ліста паведамляе, што ён жывы і здаровы, што побач знаходзяцца англійскія войскі і што заўтра выходзяць у марш на Берлін, перамога над ворагам ужо блізка. Пытаецца пра надвор’е, пра сяўбу, пра тое, чым зараз займаюцца родныя. У сваім пісьме цікавіцца пра сяброў-аднавяскоўцаў, якія таксама, як і ён змагаюцца з ворагам. Паведамляе, што ва ўзводзе ёсць шмат знаёмых. З ліста зразумела, што Уладзімір Барташэвіч атрымаў званне яфрэйтара і камандуе аддзяленнем. Піша, што ежы хапае, што ёсць і папера, і чарніла, тытуню і махоркі хапае, але ён курыць і не збіраецца гэтага рабіць. Просіць перадаць паклон бацьку хрышчонаму, усім родным, хлопцам і дзяўчатам. Спадзяецца на хуткую сустрэчу.

Барташэвіч Уладзімір Міхайлавіч, 1925 года нараджэння, былы жыхар в. Кавалі Бераставіцкага раёна. Да вайны працаваў у роднай вёсцы на сваім надзеле зямлі. Пасля прызыву ў войска праходзіў навучанне ў 39-м запасным стралковым палку. 08.03.1945 быў накіраваны на 2-гі Беларускі фронт. У час Вялікай Айчыннай вайны быў кулямётчыкам. Загінуў у маі 1945 года ва Усходняй Прусіі.