Адкрыццё выстаўкі “Рукадзелле – маё рамяство”

Вернуться к событиям
13 Декабрь

15 снежня 2016 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы ў 16.00 адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Рукадзелле – маё рамяство” майстра лапікавага шыцця Алены Сяргееўны Чумрай. Лапікавае шыццё (лапікавая тэхніка, лапікавая мазаіка) – адзін  са старадаўніх відаў рукадзелля, калі з кавалачкаў (лапікаў) тканіны ствараецца адметны выраб з новым каляровым рашэннем і ўзорам.

На выстаўцы будуць прадстаўлены квілты, дыванкі, дэкаратыўныя кампазіцыі, насценныя пано, сценічныя касцюмы, сумкі, тэкстыльныя цацкі, паштоўкі і інш. Майстрыха выкарыстоўвае ў прадстаўленых вырабах розныя прыёмы лапікавага шыцця: аплікацыю, сшыванне, ручную і машынную зборку, праштабноўку.

Выстаўка працуе з 16.12.2016 г. – па 30.01.2017 г. штодзённа (акрамя панядзелка) з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37.