Ошмянский краеведческий музей имени Франтишка Богушевича
|
|
|
17 мая ў Ашмянах адбылася чарговая акцыя “Ноч музеяў”, якая ў гэты раз насіла назву “У свеце муз”. У праграме мерапрыемства значыліся: выступленне Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, вечарына “Агінскія ў гасцях у Багушэвіча”, майстар-клас ад супрацоўнікаў музея-сядзібы славутага грамадскага дзеяча, квэст-гульня, выступленне народнага тэатра лялек “Капялюш” з Наваполацка і шмат чаго іншага.
Падрабязнасці: http://www.osh.by/?p=31776, http://oshmuz.by/novosti/noch-muzeyau-2017-u-svetse-muz-adbylasya/
|
|
З 1 верасня ўвазе наведвальнікаў Ашмянскага музея была прадастаўлена персанальная фотавыстаўка Аляксандра Наумчыка “#Мойгорад”. Праект, створаны рэдактарам інтэрнэт-рэсурса газеты “Ашмянскі веснік”, дазваляе перанесціся на дзесяццігоддзі назад, ўбачыць і параўнаць архітэктуру нашага горада сёння і ўчора.
Падрабязнасці: http://oshmuz.by/novosti/fotavernisazh-gistoryya-pishatstsa-ab-ektyvam/
|
|
4 кастрычніка у рамках краязнаўчага тыдня “Гонар зямлі Ашмянскай” ў Ашмянскім музеі адбылася гістарычная гасцёўня “Зямля і людзі”. Прысвечана яна была славутым даследчыкам і краязнаўцам, дзякуючы намаганням якіх мы сёння можам ведаць гісторыю Ашмяншчыны: Чэславу Карлавічу Янкоўскаму, Аляксандру Рыгоравічу Каранеўскаму і Эдуарду Сямёнавічу Корзуну.
Падрабязнасці:
|
|
Тэмай мерапрыемства “Традыцыі на мове сяброўства”, якое адбылося ў Ашмянскім краязнаўчым музеі 24 лістапада стала культура і звычаі татарскага народа. Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства сталі старшыня Рады імамаў мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Радкевіч і адказны за інфармацыйна-выдавецкі сектар гэтага ж аб’яднання Максат Авезаў.
Падрабязнасці:
|
|
Мерапрыемства “Папяровы цуд”, якое адбылося ў Ашмянскім краязнаўчым музеі імя Ф.К. Багушэвіча 15 снежня стала напамінам пра традыцыю віншаваць адзін аднаго паштоўкамі. Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі ўладальнікі калекцый святочных паштовак Іван Мечыслававіч Буйко (г. Іўе) і Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна (агр Гальшаны), якія ў рамках праекта “Тыдзень калекцыянера” прадставілі свае зборы на музейнай выстаўцы “Вестачка да свята”.
Падрабязнасці: http://oshmuz.by/novosti/papyarovy-tsud-i-ne-tolki/,
|
Гудевичский государственный литературно-краеведческий музей
|
|
Ва УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей” традыцыйная тэхналогія ткацтва падвойных дываноў адноўлена і захоўваецца ўжо на працягу дзясяткаў гадоў. А для папулярызацыі гэтага майстэрства штогод ладзіцца летняя школа “Майстэрня падвойнага ткацтва”, якая ў 2017 годзе праходзіла 9-11 чэрвеня.
Усім жадаючым дэманстраваўся увесь працэс: снаванне асновы, запраўка кроснаў, тканне падвойнага дыванка і абавязковы майстар-клас ад Веры Ігнатаўны Белакоз, народнага майстра па падвойнаму ткацтву. На мерапрыемства сабраліся людзі матываваныя і зацікаўленыя, тут яны дзяліліся сваімі набыткамі ў ткацкім майстэрстве на выстаўцы “Тканыя дзівосы”, абменьваліся вопытам, мелі магчымасць пазнаёміцца з гродзенскімі майстрамі Аленай Шунейка, Марынай Камінскай, Яўгеніяй Станінай, якія працуюць у тэхніцы падвойнага ткацтва. А каб атрымалася сапраўднае свята, у праграме школы 10 чэрвеня была зладжана танцавальная вечарына, на якую былі запрошаны музыкі з Гродна (праект “Танцы Гарадзенскіх дворыкаў”) і фальклорны гурт жанчын з в.Вострава, якія знаёмілі прысутных з мясцовым танцавальным і песенным матэрыялам. Больш здымкаў на нашым сайце http://www.gudmuz.by у раздзеле “Галерэя” і “Выставы”). |
Ивьевский музей национальных культур
|
|
|
Выставка “Евреи в польской армии”. Проведена совместно с Генеральным консулом Республики Польша в Гродно Ярославом Ксёнжеком.
Подробности: http://ivye.museum.by/
|
|
Торжество “620 лет в мире и согласии”. Председатель Мусульманского религиозного объединения в Беларуси муфтий Абу-Бекир Шабанович объявил благодарность сотрудникам Ивьевского музея национальных культур за действенное участие в сохранении национальных и религиозных ценностей белорусских татар-мусульман. Во время праздничных мероприятий музей посетили
Чрезвычайный и Полномочный Посол Республики Турция в Республике Беларусь Кезбан Нильвана Дарама и Чрезвычайный и Полномочный Посол Государства Палестина в Республике Беларусь Халед Арикат. Подробности: http://ivye.museum.by/ |
Мостовский государственный музей «Лес и человек»
|
|
|
2017 год в учреждение культуры «Мостовский государственный музей «Лес и человек» стал юбилейным для районного музейного конкурса “Экология. Человек. Будущее». Конкурс действует с 2007 года и за эти 10 лет приобрел статус регионального.
Ежегодно конкурс собирает юных экологов поделиться путями решения экологических проблем. Участники конкурса проверяют свои знания в викторине, где чучела животных и гербарий растений становятся наглядным материалом в определении видов. За эти годы конкурс объединил детей из разных районов Гродненской области, познакомив их с экспонатами, хранящимися в запасниках музеев. Свои творческие способности ребята раскрывают в музыкальном задании, представив на суд жюри сценку или песню на экологическую тематику. Участники конкурса пробуют изменить ситуацию в своей школе, на своей улице, в родном городе, они борются за сохранение источников питьевой воды, сортируют мусор по разным контейнерам и пытаются убедить людей не использовать полиэтиленовые пакеты. Незабываемое впечатление у посетителей мероприятия оставляют модели одежды, созданные руками детей из бытовых отходов. Значительное место в конкурсе занимает проведение акций для охраны окружающей среды: «Посади свое дерево», «Сохраним ёлочку», «Знай птицу года!» Организовав экологический конкурс, проводя научно-исследовательскую деятельность, создавая экологические постановки с помощью стихов и музыки, мы постепенно переубеждаем общество в необходимости нового экологического мышления. В нашем мероприятии дети привлекаются к природоохранному движению, проявляют свой творческий потенциал, инициативу и ощущают свою причастность к делу сохранения окружающей среды. Подробности: http://лес-и-человек.бел/ Газета «Зара над Нёманам» №100(9113) от 20.12.2017
|
Новогрудский историко-краеведческий музей
|
|
Открытие памятных знаков «Древо жизни» и «Девочка-ангел» в экспозиции Новогрудского историко-краеведческого музея «Музей еврейского сопротивления в Новогрудке», 26.09.2017 г.
Подробности: Комягина, О. Маленькая Михла. Как в Новогрудке бизнесмен за свои деньги поставил памятник жертвам Холокоста Уникальный памятник погибшим в гетто открыли в Новогрудке Память сквозь слезы. Скульптура еврейской девочки, убитой нацистами, появилась в Новогрудке Видеофакт: как в Новогрудке открывали мемориал в память о погибших в гетто Маленькая Михла. Как в Новогрудке бизнесмен за свои деньги поставил памятник жертвам Холокоста Ганцевич, Е. В Новогрудке открыли памятный знак, посвященный памяти погибших в годы Холокоста |
Свислочский историко-краеведческий музей
|
|
|
Напярэдадні 8-га Сакавіка ў УК «Свіслацкі гісторыка-краязнаўчы музей» прайшло мерапрыемства ў гонар ўрачыстага ўзнагароджання прадстаўніц прыгожай паловы, якія прынялі ўдзел у конкурсе-выставе «Ўзоры шчаслівай сямейнага жыцця». Выстава была арганізавана сумесна з аддзелам ЗАГС і Свіслацкай раённай арганізацыяй «Беларускі саюз жанчын». На працягу двух тыдняў выставу маглі наведаць усе жадаючыя. Былі прадстаўлены ручнікі ручной працы жанчын рукадзельніц Свіслацкага раёна, ручнікі з фондаў музея, а таксама ручнікі з музея «Ручнік» Корнадской школы. У рамках выставы прайшлі конкурсы ў намінацыях «Сямейная рэліквія» і «Ручнік у вясельным абрадзе», пераможцы ўзнагароджаны памятнымі падарункамі.
|
|
Да Міжнароднага дня абароны дзяцей – 1 чэрвеня 2017 года, адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Я нарадзіўся!» у рамках штогадовай раённай фотавыставы «Шчаслівая сям’я». На выставе былі прадстаўлены фатаграфіі 44 юных жыхара горада і раёна, нараджэнне якіх было зарэгістравана ў аддзеле ЗАГС Свіслацкага райвыканкама ў 2016 годзе.
Конкурс быў абвешчаны загадзя работнікамі аддзела ЗАГС у раённай газеце. На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства прысутнічалі не толькі мамы, таты, бабулі, дзядулі, але і самі маленькія ўдзельнікі фотавыставы. Кожны з малых асабіста атрымаў падарункі ад прадпрыемства Ваўкавыскі ААТ «Беллакт» і Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта. На свяце таксама можна было прадэгуставаць новую прадукцыю для дзяцей ад прадпрыемства ААТ «Беллакт».
|
Музей Белки в Великой Берестовице
|
|
|
Праведзены рэгіянальны праект “Эка-сумка” сумесна з Мастоўскім музеем “Лес і чалавек” у рамках экалагічнага конкурсу “Экалогія. Чалавек. Будучае”. Чарговая сустрэча ў рамках праекта праходзіла ў Музеі Вавёркі.
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=48847
|
|
24 лютага Ў Музеі Вавёркі адбылося свята “Масленічныя забавы”, разлічанае як на дарослую аўдыторыю, так і на дзіцячую.
На свяце было шматлюдна. Вядучыя мерапрыемства Тамара Вялічка і Мікалай Пацэнка распавялі аб масленіцы, якія забавы і гульні праводзіліся ў кожны дзень масленічнага тыдня. Затым прысутныя пад кіраўніцтвам мастака музея Галавач Наталлі прынялі ўдзел у стылізаваных гуляннях, паспрабавалі масленічных бліноў, якія выпякаліся тут жа ў двары музея. Аматары мастацкай самадзейнасці парадавалі наведвальнікаў гучнай музыкай, масленічнымі народнымі песнямі, прыпеўкамі. А самыя эрудыраваныя адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, узгадавалі прымаўкі і прыказкі аб вясне, зіме і масленіцы. Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=48593
|
|
Сустрэча выпускнікоў праз 45 гадоў. У музеі часта праводзяцца ўрачыстыя сустрэчы выпускнікоў Бераставіцкай СШ юбілейных выпускаў. У іх прымаюць ўдзел вядомыя людзі не толькі Бераставіччыны, але Гродзеншчыны і Рэспублікі Беларусь.
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=54189 |
|
Дэлегацыя з польскага горада Кассакова пасля перамоў аб трансгранічным супрацоўніцтве
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=49155 |
|
Выстаўка аўтарскіх работ мясцовага мастака М. Жлабовіча
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=51994 |
|
“Ноч у музеі 2017 года”
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=52115
|
|
Абласны вучэбна-метадычны семінар “Культурна-адукацыйная дзейнасць – адна з асноўных сацыяльных функцый музея” ў Музеі Вавёркі |
|
Адкрыццё Музея гісторыі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Варанецкі” “Зямля і людзі”. У камунальным сельскагаспадарчым ўнітарным прадпрыемстве “Варанецкі” урачыста адкрыўся музей гісторыі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Варанецкі”, які носіць назву “Зямля і людзі”. У яго арганізацыю і стварэнне ўнеслі значны ўклад работнікі Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы.
Падрабязнасці: http://www.beresta.by/?p=58986 |
Волковысский военно-исторический музей имени П.И. Багратиона
|
|
|
5 сентября в музее состоялось открытие выставки белорусского художника Николая Трофимовича Бондарчука. Работала до 28 сентября 2017 г. Выставка прошла в рамках проекта «Сугучнасць часу». Это совместный проект художника Н.Т. Бондарчука и Гродненского областного отделения «Союза писателей Беларуси». В открытии приняли участие поэты и музыканты. Подробности: http://museum-bagration.by/news/news-renderer/novosti-76/page-0.html http://volkovysknews.by/kultura/8784-news.html https://dsi-volkovysk.schools.by/news/430047
|
|
В декабре прошли мероприятия, приуроченные к 120-летию со дня рождения основателя музея – Георгия Иосифовича Пеха.
Посетители познакомились с биографией первого директора на лекции с мультимедийной презентацией. На выставке «Пех и его время» были представлены документы 1950-х гг., рассказывающие о создании музея, комплектовании его фондов. Большой интерес вызвали у посетителей раритеты из фондов музея. Презентация прошла 19 декабря 2017 г. Подробности: http://museum-bagration.by/news/news-renderer/novosti-80/page-0.html http://volkovysknews.by/obshchestvo/9876-news.html http://volkovysk.by/history/yubilejj-zabytaga-zasnavalnika-vaykavyskaga-muzeya.html |
Дятловский государственный историко-краеведческий музей
|
|
|
У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” 20 мая 2017 года в адбылося мерапрыемства «Музей збірае сяброў». Наведвальнікам было прапанавана тэатралізаванае прадстаўленне, на якім можна даведацца пра таямніцы начнога музея, канцэртная праграма. Самых маленькіх удзельніках чакала дзіцячая забаўляльная праграма. Дарослыя маглі прыняць удзел у віктарыне і праверыць свае веды, адгадваючы музейныя прадметы. Самы актыўны наведвальнік быў узнагароджаны каштоўным падарункам. Напрыканцы свята для наведвальнікаў была танцавальная праграма. Мерапрыемства асвячалася на сайце раённай газеты “Перамога” за май www.diatlovonews.by і на сайце музея www. museum.dzyatlava.by, у групе “Дзятлаўскі музей” сацыяльнай сеткі “Одноклассники”.
|
|
На Дзень Незалежнасці 3 ліпеня адкрылася выстаўка твораў сябра Беларускага саюза мастакоў Івана Козела пад назвай “Зямля мая – зямля бацькоў”.
На адкрыцці выставы мастака прысутнічалі яго сябры, сваякі і вядома ж землякі. Выстаўка мастака парадавала прысутных жывапіснымі працамі 1995-2017 гадоў, якія прысвечаныя архітэктурным і прыродным ландшафтам Беларусі. Павіншаваць мастака з адкрыццём персанальнай выставы прыйшлі і прыехалі яго родны брат Юрый Козел, мастакі са Слоніма Яўген і Алег Івановы, краязнавец Фёдар Красюк і іншыя. Па словах выступоўцаў, у пейзажах Івана Козела, нацыянальная мастацкая традыцыя настолькі адчувальная, што цяжка пераадолець спакусу разглядаць яго творчасць “як люстэрка” пейзажнага жывапісу Беларусі…”. Мерапрыемства асвячалася на старонках раённай газеты “Перамога” “Свята Незалежнасці ў Дзятлаве” (05.07 № 51), “Персанальная выстава мастака Івана Козела” (08.07 № 52), на сайце газеты за ліпень www.diatlovonews.by, на сайце музея www. museum.dzyatlava.by, у групе “Дзятлаўскі музей” сацыяльнай сеткі “Одноклассники”.
|
|
Да 215-годдзя з дня нараджэння І.Дамейкі і міжнароднай навуковай канферэнцыі музеем праведзена перасоўная выстаўка “Яго імем названы гарады і горы…” аб жыцці і творчасці І.Дамейкі. Праводзілася выстаўка на тэрыторыі сядзібы Жыбартоўшчына.
Мерапрыемства асвячалася на старонках раённай газеты “Перамога” “Нашчадкі Дамейкі – на Дзятлаўшчыне” (09.08 № 60-61), на сайце газеты за ліпень www.diatlovonews.by і на сайце музея www. museum.dzyatlava.by
|
|
Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання праводзілася мерапрыемства “Пачатае Скарынай” 6 верасня 2017 г. Да мерапрыемства падрыхтавана выстаўка «Помнікі беларускага пісьменства», на якой прадстаўлены работы нашых землякоў мастака-кераміста М.Л.Несцярэўскага ў гліне, габелен мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Арсенія Міхайлавіча Двараніна і яго жонкі Ірыны Данілавай. Прадстаўлены матэрыялы літаратуразнаўца, культуролага, даследчыка, вучонага, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, ўладальніка медаля Ф.Скарыны Вячаслава Антонавіча Чамярыцкага.
Мерапрыемства сабрала шмат прысутных, у тым ліку і пачэсных гасцей, сярод якіх пісьменнік, даследчык літаратуры, журналіст, краязнаўца, паэт, чалавек, які выдаў больш 60 кніг, у тым ліку і пра Дзятлаўшчыну Сяргей Мікалаевіч Чыгрын; пісьменнік, журналіст, бард, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Зміцер Бартосік; краязнаўца, былы дырэктар музея, аўтар кнігі “Зецела” Федар Федаравіч Красюк; краязнаўца, сын стваральніка і першага дырэктара Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч. Удзельнікі мерапрыемства пазнаеміліся з выстаўкай “Помнікі беларускага пісьменства”, даведаліся як з’явіліся першыя кнігі, пазнаеміліся з дзейнасцю першадрукароў, з развіццем выдавецкай справы ў сучаснай Беларусі, праглядзелі відэаролік “500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання”. Мерапрыемства асвячалася на сайце газеты “Перамога” за верасень www.diatlovonews.by і на сайце музея www. museum.dzyatlava.by
|
|
У рамках фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” музеем праведзена касцюмаваная квэст-гульня “Скарбы Радзівілаў”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.
Каля музея ўдзельнікаў гульні сустрэў князь Радзівіл. Ён прапанаваў дзецям адшукаць скарбы князёў па старой карце. Удзельнікі квэста пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю праз гульню. Мерапрыемства асвячалася на старонках раённай газеты “Перамога” “Зецельскі фэст” (25.10 № 83), на сайце газеты за кастрычнік www.diatlovonews.by, на сайце музея www. museum.dzyatlava.by, на старонках газеты “Культура” “Зецельскі фэст” (28.10 № 43, с.12), у групе “Дзятлаўскі музей” сацыяльнай сеткі “Одноклассники”.
|
Дом-музей Адама Мицкевича в г. Новогрудок
|
|
|
02.02.2017 г. музей прыняў удзел у міжнароднай экскурсійна-турыстычнай выстаўцы “Прафтур-2017”, якая праходзіла ў Палацы прафсаюзаў (г.Мінск).
|
|
23.02.2017 г. музей наведаў знакаміты польскі кінарэжысёр і сцэнарыст Кшыштаф Занусі.
Падрабязнасці: Пісар В. Навагрудак наведаў Кшыштаф Занусі // Новае жыццё.25.02.2017 г.
|
|
Традыцыйная сустрэча кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама з жанчынамі Навагрудчыны 07.03.2017г. сёлета праходзіла ў Доме-музеі Адама Міцкевіча
Падрабязнасці: https://youtu.be/ta_EDtznb8Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=333 Пятрова А. Свята, якое заўсёды з намі // Новае жыццё. 11.03.2017 г.
|
|
18.05.2017 г. у Доме-музеі прайшлі мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня музеяў.
Падрабязнасці: Ганцэвіч А., Пісар В. Край, багаты гісторыяй і талентамі // Новае жыццё. – 20.05.2017. Сюжэт у эфіры тэлеканала “Ново-ТВ” 19.05.2017.
|
|
02.08.2017 г. музей наведалі прамыя нашчадкі Ігнація Дамейка, якія прыехалі з Чылі, ЗША і Аўстраліі.
Падрабязнасці: Андрэева А. З павагай да мінулага // Новае жыццё. 09.08.2017. Белы А. Як наш зямляк Ігнат Дамейка стаў нацыянальным героем Чылі // Заря. 08.08.2017.
|
|
03.09.2017 г. музей сумесна з раённай бібліятэкай арганізаваў і правёў у г.п. Любча Навагрудскага раёна гістарычна-краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 405-годдзю адкрыцця Любчанскай друкарні.
|
|
09.09.2017 г. праведзена літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 25-годдзю з часу адкрыцця ў сучасным выглядзе Дома-музея і 200-годдзю з часу заснавання Таварыства філаматаў.
Падрабязнасці: Сюжэт на навагрудскім тэлебачанні “Ново-ТВ” https://youtu.be/yZCHB-NX14Y?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1105 Пісар В. І гучалі песні філаматаў і філарэтаў // Новае жыццё. 13.09.2017.
|
|
19.09.2017 г. музей у рамках Тыдня еўрапейскай мабільнасці арганізаваў і правёў велаквэст. Удзельнічалі каманды навагрудскіх каледжаў і ліцэя.
Падрабязнасці: А.Ганцэвіч. “Навагрудак – горад мабільны” // Новае жыццё. 27.09.2017 г.
|
|
22.09.2017 г. музей прыняў удзел у 19-й Рэспубліканскай універсальнай выстаўцы-кірмашы “Еўрарэгіён “Нёман-2017”, якая праходзіла ў Гродне.
|
Музей-усадьба М.К. Огинского (Залесье) |
|
Дзіцячы баль “Паўночныя Афіны і іх маленькія жыхары” (03.06.2017).
Праводзіўся з мэтай сумеснага адпачынку дзяцей і бацькоў, адраджэнне традыцый правядзення дзіцячых баляў на тэрыторыі сядзіба, вывучэнне гісторыі шляхецкіх баляў. У праграме: інтэрактыўная гульня “Ура, канікулы!” (музыка і танцы, фокусы і гульні, дрэсіраваныя галубы), тэатралізаваная экскурсія па музею і парку, музычнае суправаджэнне, майстар-клас па танцах ХІХ ст., салодкі пачастунак. Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/detskiy-bal-v-usadbe-kompozitora https://vk.com/oginskizalesse?w=wall-115151176_73 http://grodnonews.by/category/kul-tura/news33971.html Газета “Светлы шлях” ад 09.06.2017, № 23
|
|
Касцюмаваны баль для дарослых “Поры года” (23.09.2017).
Праводзіўся з мэтай адраджэння традыцыя правядзення касцюмаваных баляў у сядзібе, вывучэння гісторыі шляхецкіх баляў пач. ХІХ ст. У праграме: танцы XIX ст., сустрэча з самім гаспадаром сядзібы і яго знакамітымі гасцямі, майстар-клас ад самай вядомай мадысткі ХІХ ст. «Вобраз Дамы Цудоўнай…», старадаўняе ўланскага забава «дуэль-шампань”. Для гасцей былі арганізаваны фотозоны ў палацы і парку сядзібы і фуршэт у знакамітай аранжарэі Агінскага. Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/bal-vremena-goda https://vk.com/oginskizalesse?w=wall-115151176_109 Газета “Светлы шлях” ад 29.09.2017 № 39 Праграма “Падзеі” Окс-ТВ ад 05.10.2017
|
|
Свята “Вяртанне Паўночных Афін” з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М.Фінберга (25.09.2017).
Праводзілася з мэтай папулярызацыі класічнай музыкі і музыкі М.К. Агінскага. У праграме: творы М.К. Агінскага, а таксама творы яго сучаснікаў. Падрабязнасці: http://oginskizalesse.by/iv-prazdnik-kamernoy-muzyki-vozvrashchenie-severnyh-afin https://vk.com/oginskizalesse?w=wall-115151176_112 Газета “Светлы шлях” ад 29.09.2017 № 39 Праграма “Падзеі” Окс-ТВ ад 05.10.2017
|
Кореличский районный краеведческий музей
|
|
|
Мерапрыемства “Музейная ноч”, дзе наведвальнікаў чакалі: экскурс ў гісторыю найбольш цікавых, незвычайных музееў свету; музейная гульня –квэст “ У пошуках скарбу”; выступленне Мірскай батлейкі; незвычайнае шоу мыльных пузыроў”; “Выстава-продаж дома раместваў і майстар –клас па вырабу саламянага абярэга; Наведванне музея; “Вясновы бодзі-арт”. На працягу свята гучала жывая музыка.
Падрабязнасці: http://korelichi-museum.by/?page=news&p=61 http://korelichi-museum.by/?page=news&p=63
|
|
У рамках года Навукі арганізавана сустрэча з вучонымі: Нікіцін Аляксандр Віктаравіч – загадчык кафедрай тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі фізіка-тэхнічнага факультэта УА “Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Я. Купалы”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт; Іваноў Аляксей Юр’евіч – прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі фізіка-тэхнічнага факультэта УА “Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Я. Купалы”, доктар фізіка-матэматычных навук; Невяроўская Алена Вячаславаўна – кандыдат тэхнічных навук, ураджэнка Карэліч.Падрабязнасці: http://korelichi-museum.by/?page=news&p=64 |
|
Перасоўная фотавыстава «День, изменивший историю» (назва заменена), якая арганізавана да 100 – годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Выстава складалася з наступных блокаў: “ Государственныае и политические деятели Кореличского района”; “Время выбрало нас”. Выставу наведвалі вучні 9-11 класаў Карэліцкай СШ №1 і СШ №2, школ раёна. З дадзенай выставай наведалі больш за 20 працоўных калектываў арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Да выставы падрыхтавана прэзентацыя, а таксама быў прадстаўлены відэафільм “Кастрычніцкая рэвалюцыя”.
Падрабязнасці: http://korelichi-museum.by/?page=news&p=39
|
|
Фотавыстава з фондаў музея “Замкавы комплекс “Мір” “ Літва і Беларусь на старонках сямейнага альбома княгіні Марыі Гагенлоэ”. Фотаздымкі ўяўляюць княгіню Марыю і членаў яе сям` і ў моманты падрыхтоўкі да паляванняў, часта пазіравалі яны на фоне забітай дзічыны. У альбомах княгіні амаль няма гарадскіх пейзажаў, велікасвецкіх знаёмых. Гэта немаладая, 60-гадовая аматарка паляванняў праводзіла восень і зіму ў невялікіх паляўнічых хатках у асяроддзі сыноў і невялікай колькасьці слуг. У двух старадаўніх скураных альбомах больш стагоддзя захоўваліся фотаздымкі ў нашчадкаў кн. Марыі Гагенлоэ-Шылінгсфюрст у старадаўнім палацы Шылінгсфюрст у Баварыі. Дапоўнена выстава паказам відэафільма.
Падрабязнасці: http://korelichi-museum.by/?page=news&p=45 http://korelichi-museum.by/?page=news&p=47
|
|
Выстава “Навагоднія цуды”. На выставе прадстаўлены навагоднія паштоўкі 70-80 гг., фотаздымкі святкавання Новага года таго перыяду, цацкі, статуэткі, сімвалы навагодніх свят (каза і мядзведзь), канькі, лыжы, санкі, прадметы побыту таго часу, навагодні касцюм маленькай Снягуркі, якому амаль 40 гадоў і інш.
Падрабязнасці: http://korelichi-museum.by/?page=news&p=37 |
Слонимский районный краеведческий музей им. И.И.Стабровского
|
|
|
20 мая в музее прошла акция “Ночь музеев”. Был организован показ сказок-диафильмов, прошел концерт под гитару Казимира Кулеша “Мелодии прошлых лет”. Прошла презентация выставки “Неиссякаемый источник таланта”, на которой были представлены работы работы талантливых самобытных мастеров и мастер-класс по изготовлению макетов замков.
Посетителей ждали угощения, предоставленные продовольственными предприятиями Слонима и Новогрудка.
|
|
4 октября в Слонимском музее проходили мероприятия в рамках празднования Недели культуры на Слонимщине. Состоялось открытие выставки «Иосиф Стабровский – гордость слонимской земли», для кадетов была проведена тематическая экскурсия «Древний Слоним». На кладбище в д. Новоорловичи, где похоронен И.Стабровский и вся его семья, прошёл митинг и открытие памятного знака.
|
Сморгонский историко-краеведческий музей
|
|
|
8 сентября 2017 г. в УК «Сморгонский историко-краеведческий музей» состоялась премьера театрализованной экскурсии «Дорогами ярмарочными», в рамках местной инициативы «Сохраним культуру вместе: Сморгонь ярмарочная», в рамках проекта «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь», финансируемого Европейским Союзом и реализуемого Программой развития ООН.
|
|
16 верасня 2017 г. ў г.Смаргоні адбыўся фестываль-кірмаш “Смаргонскія абаранкі” ў якім прыняў удзел і Смаргонскі гісторыка – краязнаўчы музей.
На літаратурна-гістарычнай пляцоўцы музея “Часоў былых і новых сувязь” была прадстаўлена выстава “Смаргонскі кірмаш”, а таксама прадстаўленне Смаргонскага мядзведзя-акадэміка.
|
|
20 кастрычніка 2017 г. ў Смаргонскім гісторыка – краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Якуб Колас – вядомы і невядомы” з нагоды 135 – годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Я. Коласа.
|
|
29 лістапада 2017 г. ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася гульня – квэст “Зберажом культуру Смаргонскага края” – адно з мерапрыемстваў мясцовай ініцыятывы “ Смаргонь кірмашовая”у рамках праекта ЕС/ПРААН “Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”.
|
|
20 декабря 2017 г. в УК «Сморгонский историко – краеведческий музей» открылась выставка «Артефакты индустриальной эпохи». Коллекция предметов истории техники из фондов музея. |