11–12 мая ў Мінску адбыўся расійска-беларускі музейны форум. У першы дзень мерапрыемства ў пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіч, першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь В.І.Грамада, генеральны дырэктар Дзяржаўнага рускага музея А.Ю.Манілава, кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску М.А.Шчоткіна.
З дакладамі выступілі прадстаўнікі расійскай дэлегацыі: А.Я.Школьнік – дырэктар Цэнтральнага музея Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг., А.К.Лявыкін – дырэктар ФГБУК “Дзяржаўны гістарычны музей”, Т.В.Рыбкіна – Міністр культуры Тульскай вобласці, М.А.Брызгалаў – генеральны дырэктар Расійскага нацыянальнага музея музыкі, С.Я.Мельнікава – генеральны дырэктар Пскоўскага дзяржаўнага аб’яднанага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка і кіраўнікі беларускіх музеяў: А.В.Храмы – дырэктар ДУ “Нацыянальны гістарычны музей”, У.С.Варапаеў – дырэктар установы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, С.І.Усік – дырэктар установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”, В.М.Шылько – намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ “Мінскі абласны краязнаўчы музей”.
У рамках расійска-беларускага музейнага форуму адбылося ўрачыстае падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж расійскімі і беларускімі музеямі.
Пагадненне аб супрацоўніцтве было падпісана паміж Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем і Пскоўскім дзяржаўным аб’яднаным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам.