Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь сумесна з зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі Рэспублікі Беларусь 21 верасня 2023 года правядзе Адзіны дзень бяспекі, у задачы якога ўваходзіць прафілактыка надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, навучанне паводзінаў ва ўмовах пажараў.
У гэты дзень праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый і аказанне першай медыцынскай дапамогі.
Мэта правядзення Адзінага дня бяспекі – максімальнае зніжэнне гібелі людзей ад знешніх прычын.
Наглядныя матэрыялы знаходзяцца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь па спасылках:
Адзіны дзень бяспекі https://mchs.gov.by/edinyy-den-bezopasnosti/
Мультымедыйныя матэрыялы па АБЖ https://mchs.gov.by/multimediynye-materialy-obzh/