ART-панарама – 2020. Маладыя мастакі Беларусі

Вярнуцца да падзей
26 Чэрвень

Сябры! Сёння, 26 чэрвеня, пачынае сваё экспанаванне VI рэспубліканская выстава “ART-панарама – 2020. Маладыя мастакі Беларусі”.
Нягледзячы на эпідэміялагічную сітуацыю, перанос тэрмінаў правядзення выставы, яна традыцыйна адкрываецца ў Сенатарскай зале. Штогод “ART-панарама” знаёміць з новымі імёнамі, але ёсць мастакі, удзел у выставе якіх становіцца традыцыяй.
“ART-панарама” ‑ гэта выстава, якую з года ў год з нецярпеннем чакаем і мы, як арганізатары, і ўдзельнікі-мастакі, і, спадзяемся, гледачы.

Запрашаем усіх зацікаўленых пазнаёміцца з сучасным мастацтвам, прадстаўленым у сценах Сенатарскай залы Новага замка.