Да Дня народнага адзінства ва ўсіх кінатэатрах Беларусі пакажуць фільм «На другім беразе» (сцэнарый Івана Крываручкі, рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Хрулеў).
Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе – у цяжкі для беларусаў час польскай акупацыі. Пасля мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў, якія імкнуліся правесці хуткі працэс асіміляцыі і выкараніць на захопленых тэрыторыях беларускую культуру, мову, грамату, праваслаўную веру.