28 верасня 2023 года ў рамках дня прафілактыкі вытворчага траўматызму галоўным тэхнічным інспектарам працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Мартынавай Людмілай Генадзеўнай была праведзена лекцыя для работнікаў установы, членаў прафсаюза, па растлумачэнні абавязкаў па стварэнні бяспечных умоў працы на кожным працоўным месцы, выкананню патрабаванняў інструкцый па ахове працы, праведзены паказ тэматычнага відэароліка і прэзентацыі. Таксама да ведама членаў прафсаюза была даведзена інфармацыя аб траўміраванні работнікаў арганізацый Міністэрства культуры Гродзенскай вобласці.