21 лютага падчас урачыстага мерапрыемства ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі ўстанавілі спецыяльную колбу для збору манет на памятны знак “Жывая памяць удзячных пакаленняў”, які будзе ўстаноўлены 9 мая 2025 года ў Маскве.
Мерапрыемства ініцыіравана дабрачынным фондам вядомага беларускага паралімпійца Аляксея Талая ў рамках акцыі “Дзеці Беларусі ветэранам і будучым пакаленням”.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Аляксей Канстанцінавіч Талай, генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродне Ф.А.Уладышэўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, прадстаўнікі абласной і гарадской улады, кіраўнікі сілавых ведамстваў і структур, адукацыйных і культурных устаноў, вучні школ горада Гродна.
Колба для збору манет на памятны знак “Жывая памяць удзячных пакаленняў” устаноўлена ў Новым замку ў экспазіцыі “Гродзеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.
Усе наведвальнікі музея могуць паўдзельнічаць у акцыі і прынесці манеты для збору на памятны знак “Жывая памяць удзячных пакаленняў”.