З 28 лютага 2025 г. у Сенатарскай зале Новага замка пачала работу выстаўка “Час. Музей. Экспанат”, дзе прадстаўлены новыя экспанаты, якія папоўнілі музейныя калекцыі.
На выстаўцы гледачы атрымаюць магчымасць убачыць унікальныя прадметы, якія будуць экспанавацца ўпершыню. Сярод іх шпалеры ХVI ст., выкананыя ўручную майстрамі ў вядомых цэнтрах шпалернага ткацтва – Аўдэнардэ, Бруге (Фландрыя). Асаблівую каштоўнасць уяўляе гадзіннік ХVI ст. нямецкай вытворчасці.
У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з мэбляй ХVI–XIX стст., выкананай у розных гістарычных і мастацкіх стылях: куфар, стул “скабэла”, каса-панка, крэсла “дантэска” і інш. Набытыя музеем узоры мэблі ілюстуюць побыт арыстакратыі і сярэдняга класу, раскрываюць рэпрэзентатыўную функцыю інтэр’ерных памяшканняў.
Нумар тэлефона: 8 (0152) 71-86-83; +375333250058
Адрас электроннай пошты: info@grodno-museum.by
Кошт білетаў:
для школьнікаў – 1 рубель 00 капеек;
для студэнтаў і пенсіянераў — 2 рубель 00 капеек;
для астатніх наведвальнікаў — 3 рубля 00 капеек.