Музеем ажыццяўляецца выдача пісьмовых паведамленняў аб тым, што для вывазу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь культурных каштоўнасцей, якія не ўвайшлі ў адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, заключэнне (дазвольны дакумент) не патрабуецца.

Для атрымання пісьмовага паведамлення заяўнікі прадастаўляюць наступныя дакументы:
– заяву па форме, устаноўленай Міністэрствам культуры, з указаннем інфармацыі аб уласніку культурнай каштоўнасці, аб падставах узнікнення ў яго права ўласнасці на заяўленую да вывазу культурную каштоўнасць, а таксама аб падставах узнікнення ў заяўніка, які не з’яўляецца ўласнікам гэтай культурнай каштоўнасці, права валодання ёю;
– фатаграфіі найбольш характэрнай праекцыі кожнай культурнай каштоўнасці памерам не менш за 10х15 см (у выпадку афармлення калекцыі або камплекта культурных каштоўнасцей асобна фатаграфуецца кожны з прадметаў або група прадметаў) у двух экзэмплярах і (або) спіс з апісаннем заяўленых да вывазу культурных каштоўнасцей, фотафіксацыя якіх немагчыма або немэтазгодна, у двух экзэмплярах;
– дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Тэрмін выканання працэдуры – 10 дзён.
Тэл. 71-86-83, 8-033-325-00-58