Выстава

Вярнуцца да падзей

Выстаўка «Вясельны альбом»

Место: Новый замок

З 12 верасня 2025 г. у Авальнай зале Новага замка пачала работу выстаўка «Вясельны альбом».

Сярод экспанатаў – камплекты жаночага і мужчынскага вясельнага адзення 1930–2000-х гадоў, гістарычныя дакументы, упрыгажэнні, шлюбная атрыбутыка, музычныя інструменты, фотаздымкі і іншыя цікавыя прадметы, узрост якіх часам перавышае стагоддзе! Асобны экспазіцыйны комплекс прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю.

Прапануем вам акунуцца ў вясельную атмасферу, часам святочную, часам – духоўную, і наведаць выстаўку «Вясельны альбом».

Кошты ўваходных білетаў: 3 руб. (дарослыя); 2 руб. (студэнты і пенсіянеры); 1 руб. (школьнікі). Дзеці да 7 гадоў – бясплатна.

Запіс на тэматычныя экскурсіі па выстаўцы па тэлефоне: 8(0152)71-86-80.