Ліст-трохкутнік ад чырвонаармейца Ягаўдзіка Дзмітрыя Сцяпанавіча

Ліст з фронту Ягаўдзіка Дзмітрыя да бацькі – Ягаўдзіка Сцяпана Пятровіча. Ліст напісаны на аркушы школьнага сшытка, на рускай мове, алоўкам. На знешняй старонцы напісаны адрас: “БССР / Барановичская обл./Зельвенский район/ Костровичский с/с / д. Ломаши / Яговдику Степану Петровичу”, ніжэй: “п/п 38464/ “ш” /Яговдик Дмитрий.”. На адвароце складзенага трохвугольніка прастаўлены штамп «Просмотрено Военной Цензурой 24649».