Ліст-трохкутнік Кашко Ганне Філіпаўне

Аўтар: Кашко Міхаіл Філіпавіч

Месца і дата стварэння: 1945/02/20

Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 3763

Назва музея: Установа культуры “Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Кашко Міхаіл Філіпавіч нарадзіўся ў 1909 г. у вёсцы Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Гродзенская вобласць) Беларускай ССР. Беларус, беспартыйны, селянін. Прызваны ў войска 27.07.1944 Дзятлаўскім РВК Баранавіцкай вобласці. На фронце з 26.08.1944. Кулямётчык 4-й стралковай роты 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі.

Узнагароды:
Ордэн Славы ІІІ ступені (13.02.1945)
медаль “За Перамогу над Германіяй ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” (09.05.1945)

Подзвіг: Кашко Міхаіл Філіпавіч 14 студзеня 1945 года ў момант артпадрыхтоўкі са сваім ручным кулямётам скрытна зайшоў ў тыл баявой аховы праціўніка, адкрыў агонь і знішчыў 12 нямецкіх салдат.
Загадам 77-й гвардзейскай стралковай Чарнігаўскай Чырвонасцяжнай ордэна Суворава дывізіі ад 13.02.1945 № 05/Н дзеючай арміі, ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым доблесць і мужнасць узнагароджаны Ордэнам Славы ІІІ ступені.

Ліст у Дзятлаўскі музей перадаў брат, Кашко Павел Філіпавіч, жыхар вёскі Вялікія Краглі Дзятлаўскага раёна.