Аўтар: Ягаўдзік Дзмітрый
Месца і дата стварэння: 1944/09/28
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 11926
Назва музея: Установа культуры “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І.Стаброўскага”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Ліст з фронту Ягаўдзіка Дзмітрыя да бацькі – Ягаўдзіка Сцяпана Пятровіча. Ліст напісаны на аркушы школьнага сшытка, на рускай мове, алоўкам. На знешняй старонцы напісаны адрас: “БССР / Барановичская обл./Зельвенский район/ Костровичский с/с / д. Ломаши / Яговдику Степану Петровичу”, ніжэй: “п/п 38464/ “ш” /Яговдик Дмитрий.”. На адвароце складзенага трохвугольніка прастаўлены штамп «Просмотрено Военной Цензурой 24649».
Ліст датаваны 28.09.1944. Тэкст ліста на адной старонцы. ад да сваіх бацькоў. З ліста, які адрасаваны бацькам становіцца зразумелым, што Дзмітрый Ягаўдзік жывы і здаровы. Жывецца яму добра, ежы хапае. Разам служаць усе ламашы (маецца на ўвазе аднавяскоўцы), якія паехалі з Баранавічаў. Лісты ўжо атрымалі Іван С. і Рыгор. Ён таксама атрымаў ужо другі ліст ад бацькоў. Дзмітрый дзякуе за дапамогу Лёніку (пляменнік). Піша, каб не сумавалі аб ім, бо ён знаходзіцца ў добрым стане. Пытае пра здароўе ўсіх родных, турбуецца ці пакапалі бульбу і які сабралі ўраджай. Далей паведамляе, што да салдатаў прыязджаюць шмат родных з Любчанскага, Нясвіжскага, Казлоўшчынскага і Зэльвенскага раёнаў. Перадае прывітанне знаёмым і “таварышкам” (сяброўкам).
Ягаўдзік Д. С. – ураджэнец в. Ламашы Зэльвенскага раёна. Быў прызваны ў Чырвоную Армію 07.07.1944, служыў радавым. Прапаў бяз звестак на фронце ў лютым 1945 года.