Ліст-трохкутнік яфрэйтара Барташэвіча Уладзіміра Міхайлавіча

Аўтар: Барташэвіч Уладзімір Міхайлавіч

Месца і дата стварэння: 1945/01/20

Ідэнтыфікацыйны нумар: НД 005418

Назва музея: Установа культуры “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Ліст з фронту ад яфрэйтара Барташэвіча Уладзіміра Міхайлавіча адрасаваны Гладкоўскаму Івану. Напісаны на рускай мове простым алоўкам, без прытрымлівання правілаў арфаграфіі і пунктуацыі. На знешняй старонцы напісаны адрас: «БССР. Об.Гродно. район Валкавыск. с/с Гудявичы. Дер. Одзверныя. Иван Гладкоўски». На адвароце складзенага трохвугольніка прастаўлены штамп «Просмотрено Военной Цензурой 27674».

Ліст датаваны 20 снежня 1945 г. Тэкст напісаны на адной старонцы. Аўтар у першых радках свайго пісьма паведамляе сваім родным, што ён жывы і здаровы. Пералічвае імёны знаёмых з суседніх вёсак, якіх сустрэў у войску, што кожны дзень у войска прыбывае больш сотні чалавек. Піша, што спачатку знаходзіўся ў Полацку, што ехалі туды з Гродна дзве ночы і адзін дзень. Спадзяецца на хуткае заканчэнне вайны і сустрэчу з роднымі. Просіць пісаць часцей і сам абяцае пісаць, як толькі будзе мець час. Ліст завяршаецца лірычным радком “Жду ответа как з розы цвета”.

Барташэвіч Уладзімір Міхайлавіч, 1925 года нараджэння, былы жыхар в. Кавалі Бераставіцкага раёна. Да вайны працаваў у роднай вёсцы на сваім надзеле зямлі. Пасля прызыву ў войска праходзіў навучанне ў 39-м запасным стралковым палку. 08.03.1945 быў накіраваны на 2-гі Беларускі фронт. У час Вялікай Айчыннай вайны быў кулямётчыкам. Загінуў у маі 1945 года ва Усходняй Прусіі.