Аўтар: Вярсоцкі Аляксандр Аляксандравіч
Месца і дата стварэння: палявая пошта 1437, 1944/07/19
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 008122
Назва музея: Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Ліст з фронту радавога чырвонаармейца Аляксандра Аляксандравіча Вярсоцкага да сваіх бацькоў, на імя Вярсоцкага Аляксандра Антонавіча.
Ліст датаваны 19 ліпеня 1944 года. Тэкст ліста на адну старонку. А.А. Вярсоцкі піша, што знаходзіўся ў вайсковай часцы, якая некалькі дзён таму дыслакавалася ў Тбілісі, дзе сустрэў знаёмых Траццяковых, якія здаровыя, жывуць там і працуюць. Паведамляе, што на гэты момант знаходзіцца недалёка ад дому. Просіць напісаць, як яны жывуць, як іх здароўе, ці ацалеў горад (магчыма мае на ўвазе горад Ашмяны). Калі наладзіць сувязь з бацькамі, то апіша падзеі больш падрабязна.
Вярсоцкі Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся ў 1918 годзе. У 1939 годзе скончыў Віленскую духоўную семінарыю. Прызваны ў армію ў 1940 годзе Ашмянскім РВК, Вілейскай вобласці, БССР. Пачаў вайну ў званні радавога. З сакавіка 1942 года па май 1942 года – на Крымскім фронце, з 16.10 1944 – на III Беларускім фронце, шафёр Упраўлення 44-ай мінамётнай брыгады 10 артылерысцкай гвардзейскай дывізіі прарыва Резерва Галоўнага Камандавання.
Пасля вайны служыў святаром у Мінску, Віцебску, Ленінградзе. Памёр у 1956 годзе, пахаваны на могілках у Гальшанах.
Узнагароды: медалі “За баявыя заслугі”, “За адвагу”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”.
Подзвіг: у баях ва Усходняй Прусіі, ў раёне Галау 05.04.1945, замяніў выбыўшага са строю водзіцеля палка брыгады на шляху да апорнага пункту, папаў пад артабстрэл, у выніку якога загарэлася яго машына з боепрыпасамі. Аляксандр Вярсоцкі, рызыкуючы жыццём, затушыў пажар і своечасова даставіў боепрыпасы на апорны пункт. За што 11 мая 1945 года быў ўзнагароджаны медалём “За адвагу”.