Аўтар: Журавель Т.С.
Месца і дата стварэння: Украінская ССР, Палтаўская вобласць, Залатаношскі раён, с. Бубнава, 1944/10/27
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 114797
Назва музея: Установа культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Ліст на фронт чырвонаармейцу Алесю Юрэнка ад камсамолкі Таццяны Журавель. Адпраўлены на адрас: Палявая пошта № 47784-а.
Таццяна Журавель ад імя ўсіх камсамольцаў с. Бубнава (цяпер сяло Бубнаўская Слабодка Залатаношскага раёна Чаркаскай вобласці) дзякуе за ліст-адказ ад земляка Алеся Юрэнкі, цікавіцца яго артыкуламі пра франтавікоў апублікаванымі ў газетах, пытае пра воінскае званне і з якіх мясцін Палтаўшчыны ён паходзіць, жадае яму вярнуцца з вайны цэлым і здаровым.
Юрэнка Алесь (Аляксандр) Сцяпанавіч (23.04.1912, Нікалаеў — 21.04.1990, Палтава Украінскай ССР) – украінскі паэт, празаік, журналіст, член Саюза пісьменнікаў Украіны з 1949 г.
У 1932 г. скончыў Палтаўскі індустрыяльны тэхнікум. Першую аповесць – “Стаказовае поле” апублікаваў у 1933 г., калі працаваў сакратаром рэдакцыі “Разгорнутым фронтам”. У гэты час пазнаёміўся з маладым Алесем Ганчаром – будучым украінскім пісьменнікам.
У снежні 1941 г. быў прызваны Варашылаваградскім абласным ваенкаматам. Ваяваў старшым лейтэнантам у 16-й запасной стралковай дывізіі Прыволжскай ваеннай акругі.
Пасля Другой сусветнай вайны ўзначаліў літаратурнае аб’яднанне “Ворскла”, якое вырасла з літаратурнага гуртка, утворанага пры газеце “Зара Палтаўшчыны” ў 1947 г. З 1958 да 1966 г. – адказны сакратар Палтаўскага філіяла Саюза пісьменнікаў Украіны.
Адзін з арганізатараў і першы дырэктар музея Давіда Гурамішвілі ў Міргарадзе Палтаўскай вобласці.
Яго пяру належаць зборнікі паэзіі “Палтаўскае лета” (1953), “У тапаліным краі” (1959), “Неспакойныя сцежкі” (1961), зборнік апавяданняў “Гануся” (1965) і інш.
Узнагароды: медаль “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг”.
Прадмет перадаў у музей Каючкін Віталій Яўгенавіч, грамадзянін Рэспублікі Кыргызстан, які пражывае ў горадзе Гедэрн. Ліст быў набыты В.Я. Каючкіным на антыкварным рынку ў Германіі.