Аўтар: Кошэлеў Павел
Месца і дата стварэння: 1943/07/21
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 001765
Назва музея: Установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Паштовая картка з фронту капітана Паўла Кошэлева да сваіх родных. На знешняй старонцы напісаны адрас: “Иркутская область / пос. Жигалово/ Кузнецовка 32 / Гузевич Надежде / Николаевне”, ніжэй: “полевая почта 18221/ (асабісты подпіс)”. На картцы штэмпелі: “Жигалово” і “Полевая почта”, а таксама штамп “Просмотрено Военной Цензурой 17”.
21 ліпеня 1943 года Павел Кошэлеў піша сваім родным: Надзеі, Галі, Веры, Элі, бабулі і Талі. Шле ім прывітанне і найлепшыя пажаданні. Піша аб тым, што перамога над ворагам не загарамі: “Скорее умрём, а сдаваться и быть рабами не будем – мы русские и к тому же сибиряки – а это обязывает многому…”. Піша, што хочацца ўсіх бачыць, але даводзіцца мірыцца і трываць. Паведамляе, што здароўе добрае, не падвядзе, так як салдат у баі закаляецца. Просіць Галіну, каб пісала лісты, будзе іх чакаць і адказваць рэгулярна.
Кошэлеў Павел Андрэевіч нарадзіўся 1915 годзе ў Свярдлоўскай вобласці, в. Захарава. Член ВКП(б). У Чырвонай Арміі з 1941 года. Гвардзіі капітан Кошэлеў – старшы ад’ютант мотастралковага батальёна 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады 3-га Сталінградскага механізаванага корпуса быў забіты ў баі за Смаргоншчыну каля ракі Віліі 02.07.1944. Пахаваны ў брацкай магіле г. Смаргонь.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны I ступені.