Аўтар: Кошэлеў Павел
Месца і дата стварэння: 1943/04/13
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 001764
Назва музея: Установа культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Ліст з фронту капітана Паўла Кошэлева да сваіх родных на адрас: “Иркутская область/ пос. Жигалово / Кузнецовка 32 / Кошелевой Галине / Павловне”, ніжэй: “полевая почта 18221/ (асабісты подпіс)”. На знешнім баку штэмпелі: “Жигалово” і “Полевая почта”, а таксама штамп “Просмотрено Военной Цензурой 19”.
У лісце ад 13 красавіка 1943 года Павел Кошэлеў перадае прывітанне Надзеі, Галі, Веры, Элі, бабулі і Талі. Піша аб тым, што адчувае вялікае прыцягненне да родных, моцна чакае ад іх лісты. Атрыманныя лісты чытае па некалькі разоў з такой увагай, што не пройдзе ад вока аніякая літара. Нават па почырку стараецца ўлавіць, з якім настроем пісаўся ліст: нервавалася ці была спакойная дорагая Надзея. Лісты жонкі надаюць сілы і ўпэўненасці ў Перамогу. Піша, што жывы і здаровы. А далей просіць не крыўдзіць дачушак – няхай растуць і будуць разумніцамі. Павел звяртаецца да Галінкі, каб пісала лісты, якія ён будзе чакаць. Чытаючы лісты дачкі атрымлівае адчуванне помсты да ворага, якое прымушае хутка біцца сэрца і любіць Радзіму.
Кошэлеў Павел Андрэевіч нарадзіўся 1915 годзе ў Свярдлоўскай вобласці, в. Захарава. Член ВКП(б). У Чырвонай Арміі з 1941 года. Гвардзіі капітан Кошэлеў – старшы ад’ютант мотастралковага батальёна 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады 3-га Сталінградскага механізаванага корпуса быў забіты ў баі за Смаргоншчыну каля ракі Віліі 02.07.1944. Пахаваны ў брацкай магіле г. Смаргонь.
Узнагароды: ордэн Айчыннай вайны I ступені