Ліст-трохкутнік Скапец Марыі Аляксандраўне

Аўтар: Скапец Міхаіл Мікалаевіч

Месца і дата стварэння: 1944/09/09

Ідэнтыфікацыйны нумар: НД 000320

Назва музея: Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”

Апісанне і гісторыя прадмета:

Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 9 верасня 1944 года. Напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / г.п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны / Скапец Марии Александровне”. Указаны адрас адпраўлення: “Рязанская область поч. отд. Сельцы / п./п. 07163 от / Скапец Михаил Николаевич”. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены штампы паштовых аддзяленняў с. Сяльцы і в. Крынкі, а таксама трохкутны штамп ваеннай пошты “Красноармейское / письмо / БЕСПЛАТНО”.

Міхаіл Скапец у лісце да сваёй жонкі звяртаецца “дорогая жена Маруся”. Перадае палымянае прывітанне і просіць не сумаваць аб ім. Піша: “когда победим врага тогда свидимся”. М.Н. Скапец паведамляе, што ў яго ўсё добра, толькі турбуецца аб жонцы і сыне Юрку. Раіць не высылаць фотаздымкаў, бо магчыма хутка адправяць “на защиту Родины”. Звяртаецца да жонкі з просьбай пакласці ў пісьмо больш паперы, каб мог пісаць больш лістоў да іх.

Скапец Міхаіл Мікалаевіч: нарадзіўся і жыў у вёсцы Бераставічаны. Пасля вызвалення Бераставіччыны, у жніўні 1944 года быў прызваны ў войска. Апошняе месца службы 91 гвардзейская стралковая дывізія. Загінуў 26.10.1944 у баі пры вызваленні населенага пункта Ёджэн ва Усходняй Прусіі. Перапахаваны ў брацкай магіле п. Дабравольск, Калінінградскай вобласці.