Аўтар: Скапец Міхаіл Мікалаевіч
Месца і дата стварэння: 1944/10/11
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 000319
Назва музея: Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Ліст з фронту радавога Скапца Міхаіла Мікалаевіча да сваёй жонкі Скапец Марыі Аляксандраўны, датаваны 11 кастрычнікам 1944 года. Ліст напісаны на рускай мове алоўкам на адрас: “БССР / Белостокская обл. / Крынковский район / г.п. Большая Берестовица / д. Берестовичаны”, паверх стаць штамп палявой пашты. На адвароце складзенага трохкутніка прастаўлены спецыяльны штэмпель “ПРОСМОТРЕНО Военной Цензурой 27014”, побач стаіць штамп сарціровачнага пунта ваеннай пашты.
У лісце Міхаіл Скапец з пяшчотай звяртаецца да сваёй жонкі Марусі, сына Юрачкі, бацькоў і сястры Марыі. Расказвае аб тым, што знаходзіцца ў 21 км ад Каўна (сучасны г. Каўнас). Дае настаўленні жонцы, каб клапацілася аб развіцці сына і берагла сябе. Піша, што літоўцы такія ж людзі як і мы, але не разумее іх мову, скардзіцца, што не можа нічога купіць, бо няма і што вельмі дарагі хлеб. Просіць бацьку паклапаціцца аб тым каб сям’я была забяспечана прадуктамі харчавання і абуткам. Спадзяецца, што хутка дашле новы ліст з фронту. Перадае прывітанне ўсім родным.
Скапец Міхаіл Мікалаевіч: нарадзіўся і жыў у вёсцы Бераставічаны. Пасля вызвалення Бераставіччыны, у жніўні 1944 года быў прызваны ў войска. Апошняе месца службы 91 гвардзейская стралковая дывізія. Загінуў 26.10.1944 у баі пры вызваленні населенага пункта Ёджэн ва Усходняй Прусіі. Перапахаваны ў брацкай магіле п. Дабравольск, Калінінградскай вобласці.
Гэты ліст стаў апошнім лістом да дому салтата Міхаіла Скапца.