Аўтар: Сушчэўскі Пётр Іосіфавіч
Месца і дата стварэння: Аўстрыя, 1945/05/09
Ідэнтыфікацыйны нумар: КП 001956
Назва музея: Установа культуры “Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.К. Багушэвіча”
Апісанне і гісторыя прадмета:
Сушчэўскі Пётр Іосіфавіч нарадзіўся ў 1915 годзе. Быў прызваны Чашніцкім РВК, Віцебскай вобласці 25.06.1941. Служыў артылерыйскім майстрам гарматнай майстэрні 230-га гвардыі стралковага ордэна Кутузава палка 80-й гвардыі стралковай Уманскай ордэна Суворава дывізіі. З 10.04.1942 па 20.08.1942 служыў на Заходнім фронце, з 23.08.1942 па 02.02.1943 – на Сталінградскім і Данскім франтах, з 15.08.1943 па 20.11.1944 – на Варонежскім і 2-м Украінскім франтах, з 20.11.1944 – на 3-м Беларускім фронце.
Узнагароды: два медалі “За адвагу”, “За абарону Сталінграда”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.”, ордэн Чырвонай Зоркі.
Подзвіг: 18.03.1945 у баях за горад Секешфехервар (Венгрыя), падчас контратакі ворага снарадам была пашкоджана 45 м/м гармата 1-га батальёна. Пётр Сушчэўскі, праяўляючы смеласць і мужнасць, пад артылерыйскім і мінамётным агнём немцаў адшукаў на полі бою патрэбную дэталь і непасрэдна на агнявой пазіцыі хутка замяніў пашкоджаную дэталь гарматы. Затым адрамантаваў дзве 76 м/м гарматы батарэі не здымаючы іх з агнявых пазіцый. На наступны дзень Сушчэўскі падчас бою адрамантаваў 120 м/м мінамёт.
Сушчэўскі Пётр Іосіфавіч сваёй кемлівасцю і смеласцю забяспечыў бесперапынны агонь артылерыі ў баі. За што быў узнагароджаны 14.05.1945 ордэнам Чырвонай Зоркі.