15 жніўня – Дзень археолага!

Вернуться к событиям
15 Август

З прафесійным святам віншуем усіх тых, хто так ці інакш мае дачыненне да гэтай складанай, але вельмі цікавай працы. Дзякуй за тое, што сваёй працай вы адкрываеце заслону таямніцы мінулага і знаходзіце тое нямногае, што ўдалося захаваць у стагоддзях! Няхай удача паказвае вам дакладныя напрамкі раскопак, сэрца напаўняецца радасцю з кожнай новай знаходкай, а жыццё рыхтуе яшчэ тысячы слаўных адкрыццяў! Поспехаў і творчых парываў у вашай справе! ГДГАМ.