Адкрыццё Музея гісторыі Аўгустоўскага канала

Вернуться к событиям
22 Май

21 мая быў урачыста адкрыты Музей гісторыі Аўгустоўскага канала. Размешчаны музей у доме дазорцы шлюза Дамброўка. Гэты будынак узведзены ў пачатку ХХ ст. і з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Экспазіцыя музея была створана супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй пабудовы канала, з падзеямі Першай і Другой сусветных войнаў, адбудовай канала ў пачатку бягучага стагоддзя.

Таксама экспануецца макет шлюза ў Нямнове – самага вялікага шлюза на Аўгустоўскім канале. Макет зроблены гродзенскім інжынерам Ігарам Адасікам.

Першую экскурсію правёў загадчык аддзела найноўшай гісторыі Андрэй Вашкевіч.

Гаспадаром музея з’яўляецца Абласное ўнітарнае прадпрыемства “Гроднамеліяводгас”, якое забяспечвае функцыянаванне Аўгустоўскага канала.