Адкрыццё выставы “Бывай, мільянер! Грашовае абарачэнне на Гродзеншчыне ў канцы XVIII – пачатку ХХІ ст.”

Вернуться к событиям
3 Июль

1 ліпеня ў Сенатарскім зале Новага Замка адчыніла свае дзверы выстава, прысвечаная грашоваму абарачэнню на нашых землях. Папяровыя грошы, што выйшлі з абароту і сталі аб’ектам калекцыянавання, у нас прынята называць бонамі, а само іх збіранне – баністыкай. Грошы – адзін з самых старажытных аб’ектаў збірання, яны заўсёды былі творам мастацтва і выклікалі цікавасць.

Папяровыя грошы на беларускіх землях выкарыстоўваюцца больш за дзвесце гадоў. Насельніцтва прыняло іх як зручны сродак плацяжу. Экспанаты выстаўкі “Бывай, мільянер!” расказваюць пра грошы не толькі як пра прадмет калекцыянавання, але і як пра рэальны плацёжны сродак. На простых прыкладах можна даведацца, як функцыянавала грашовая сістэма ў асобныя гістарычныя перыяды з канца XVIII да пачатку ХХІ ст., якія былі заробкі, колькі людзі трацілі на ежу, вопратку, іншыя рэчы.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”, студэнцкая моладзь і проста цікаўныя гродзенцы. Яны атрымалі магчымасць паўдзельнічаць у спецыяльнай віктарыне, прысвечанай гісторыі беларускіх грошай.

Выстаўка прысвячаецца дэнамінацыі беларускага рубля. Яе аўтары спадзяюцца, што з’яўленне новых грошай, як папяровых, так і металічных, дапаможа беларускаму рублю заняць трывалае месца ў сусветнай сістэме грашовых адносін.