Адкрыццё выставы “Экспириментус” у Старым замку

Вернуться к событиям
8 Декабрь

7 снежня ў Старым замку адбылося адкрыццё выставы “Музей экспериментальных наук «ЭКСПИРИмЕНтуС»”. На выставе можна ўбачыць прыборы і прыстасаванні, якія дэманструюць навуковы бок розных з’яў. Экспанаты не толькі можна, але і трэба кранаць, круціць і націскаць!

«ЭКСПИРИмЕНтуС» – гэта займальны і захапляльны вольны час для ўсёй сям’і, дзе наглядна дэманструюцца розныя законы фізікі, прыродныя з’явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад і многае іншае.
На выставе «ЭКСПИРИмЕНтуС» будуць прадстаўлены наступныя экспанаты: шар-плазма, мост да Вінчы, катушка Тэсла, шрыфт Брайля, прыстасаванне “чалавек-батарэйка”, ківач Ньютона, фантан Герона, прататып вечнага рухавіка і многае іншае.
Выстаўка “ЭКСПИРИмЕНтуС» падорыць незабыўныя ўражанні дзецям і дарослым.