Адкрыццё выставы маладых мастакоў Беларусі “Арт-панарама”

Вернуться к событиям
23 Октябрь

20 кастрычніка ў Новым замку адбылося адкрыццё выставы маладых мастакоў Беларусі “Арт-панарама”. На цэлы месяц Сенатарcкая зала ператварылася ў пляцоўку наватарства, свабоды самавыяўлення і вынікаў актыўнага пошуку.

Ля ўвахода Вас сустракае трохмятровы арт-аб’ект “Абуджэнне” В. Цімашова і П. Піраговай, а ў цэнтры Сенатарскай залы аўтар інсталяцыі “Перараджэнне” Э. Зянько дае Вам магчымасць стаць сведкам “трансфармацыі” чалавека ва ўмовах сучаснасці. Побач Я. Рамашоў, аўтар інсталяцыі “Stop the game!”, далучае Вас да пратэсту супраць ваенных дзеянняў. У сваім кантрастным суседстве раскрываюць свае лепшыя якасці рэалістычныя пейзажы Ю. Мацуро, А. Навумчыка, А. Трубіцкага, сімволіка-алегарычныя кампазіцыі Н. Ляпкінай, І. Арцімовіча, С. Віцецкай, А.Боклага і фармальныя творы Г. Амбросавай, П. Кузьміча.

Рэспубліканская выстава “АRT-панарама 2016” уключае творы 24 мастакоў з розных гарадоў Беларусі. Кожны з іх мае мастацкую адукацыю, многія з’яўляюцца стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Запрашаем усіх жадаючых!

Новы замак (Замкавая, 20), Сенатарская зала.

Кошт білетаў: для школьнікаў – 50 кап., для студэнтаў, пенсіянераў – 70 кап., для астатніх наведвальнікаў – 1 руб.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка. Каса працуе з 10.00 да 17.30.