Адкрыццё выставы “Мова колеру. Сопацкая школа” у Новым замку

Вернуться к событиям
29 Март

29 сакавіка ў Сенатарскай зале Новага замка адбылося адкрыццё мастацкай выставы “Мова колеру. Сопацкая школа” са збораў Дзяржаўнай галерэі мастацтваў у Сопаце і прыватных калекцый (Рэспубліка Польшча). На выставе прадстаўлены творы 16 польскіх мастакоў – прадстаўнікоў сопацкай школы. Агульнай рысай творчасці прадстаўленых мастакоў, заснавальнікаў школы, а таксама іх непасрэдных пераемнікаў, было імкненне трымацца далей ад ідэалогіі і палітыкі, аддаючы перавагу форме: кампазіцыі, колеру і пабудове твора.

Сопацкая школа – гэта вызначэнне прыпісваецца заснавальнікам Дзяржаўнага інстытута вытанчаных мастацтваў у Сопаце (Рэспубліка Польшча) (пазней – Вышэйшай дзяржаўнай школе пластычных мастацтваў, сёння – Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску) і мастакам, працаваўшым з канца Другой Сусветнай вайны, якія прыехалі ў Польшчу пасля 1945 года. Часцей гэтай назвай вызначаюць як іх вучняў, так і паслядоўнікаў, што нярэдка прыводзіць да блытаніны і супярэчнасцей. Кажучы абагульнена, сопацкая школа – гэта група сябраваўшых паміж сабой мастакоў-заснавальнікаў і іх вучняў, якіх аб’яднала як успрыманне мастацтва, так і асабістае жыццё.

Выстава працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00. Каса працуе да 17.30. Выхадны – панядзелак.

Кошт білетаў: для школьнікаў – 60 капеек, для студэнтаў і пенсіянераў – 80 капеек, для астатніх наведвальнікаў – 1 рубель.

Запрашаем усіх жадаючых!